Сямёрачка
Кіроўца/машына з Менску, паводле нумарацыі рэгіёнаў на аўтамабільных нумарных знаках Беларусі (ХХХХ ХХ - 7).
З нядаўняга часу ёсць яшчэ і "васьмёрачкі" (ХХХХ ХХ - 8). Паміж "7" і "8" ідзе негалосная барацьба за "прэстыж" - з аднаго боку, "сямёрачкі" трушныя, "каранныя" менчукі, якія свае нумары атрымалі на самым пачатку раздачы па праве нараджэння, а "васьмёрачкі" могуць быць і галімымі панаехамі. З іншага боку, "васьмёрачкі" звычайна ўладальнікі навейшых машын, а сярод "сямёрачак" больш іржавых карчоў.
Паводле гэтага ж шаблону існуюць і іншыя рэгіянальныя мянушкі:
- "Адзіначка" (ХХХХ ХХ - 1) - кіроўца з Брэсту/Брэсцкай вобласці
- "Двоечка" (ХХХХ ХХ - 2) - кіроўца з Віцебску/Віцебскай вобласці.
- "Троечка" (ХХХХ ХХ - 3) - кіроўца з Гомелю/Гомельскай вобласці
- "Чацвёрачка" (ХХХХ ХХ - 4) - кіроўца з Горадні/Гродзенскай вобласці
- "Пяцёрачка" (ХХХХ ХХ - 5) - кіроўца з Менскай вобласці
- "Шасцёрачка" (ХХХХ ХХ - 6) - кіроўца з Магілёву/Магілёўскай вобласці
О бля, паехаў сямёрачка - і халера яму тут трэба ў нашых Хуйкавічах?
deyv47
21 мая 2025