дасціпнік з Пінску
Кажуць, у вядомым універсітэце MIT у Бостане бытавала показка пра "дасціпніка з Пінску" (the smartest boy from Pinsk). Ужывалася ў тым сэнсе, што вось ты жыў недзе ў адносна невялікай супольнасці і быў там самы разумнік, а потым выбраўся ў вялікі свет, аказаўся ў іншым асяроддзі, дзе хапае іншых разумных людзей, і ты разумееш, што не такі ўжо адметны, і пачынаеш гыркаць на іншых ды спрабаваць прынізіць чужыя дасягненні. Мне падабаецца, трэба ўвесці ў беларускі ўжытак.
pavel12
15 мая 2023