Правілы

Як правільна дадаваць кантэнт.

НІШО ствараецца супольнасцю людзей у тым ліку цябе. Кожны можа дадаваць новыя вызначэнні. Для таго, каб захоўваць задавальненне ад працы з рэсурсам кожнаму, мы стварылі некалькі базавых правілаў.

Што можна

1/ Пішыце для як мага больш вялікай аўдыторыі. Упэўніцеся, калі дадаеце новае вызначэнне, што вы ўнеслі дастаткова кантэкста, каб іншыя разумелі, што новае слова або выраз значаць і як іх можна выкарыстоўваць. Можаце паглядзець, як напісаны іншыя словы ў НІШО, якія вам падабаюцца.

2/ Будзьце творчымі. Найбольш цікавыя дэфініцыі, якія гумарыстычна апісваюць грамадска-палітычныя і культурныя з’явы ці рэфлексуюць бягучыя падзеі. Але на гэта моцна не пераймайцеся, пішыце, як умееце.

3/ Атрымліваем задавальненне. Гэта месца, дзе мова мае большую прастору для свабоднага даследвання і канструявання.

Што ня можна

1/ Посціць персанальную інфармацыю. Уключаючы імя, прозвішча, адрасы, а таксама інфармацыя, якая дазваляе вызначыць чалавека, якога абражаюць.

2/ Не будзьце сракай. Мы прымаем любыя словы і выразы ў тым ліку абражальную лексіку. Таму што людзі выкарыстоўваюць такую лексіку ў рэальным жыцці і важна ведаць, што гэта значыць. Аднак, але мы не згодзімся з людзьмі, якія выкарыстоўваюць свае вызначэнні ў НІШО, каб прынізіць, аблаяць, ці справакаваць гвалт ў адносінах да іншых.

3/ Калі вы заўважаеце дэфініцыі і словы, якія парушаюць падобныя правілы, пазначайце іх сцягам і каманды рэдактараў будзе разглядаць падобныя словы і блакаваць.

Хочаш дапамагчы мадэраваць Стань мадэратарам