Сартыроўка:
Шкадуйка
Штучнае прыбядненьне, каб выклікаць да сябе пачуцьцё шкадаваньня (рас. пажалейка)
Зьміцер быў уключыў шкадуйку на поўную моц, але гэтым разам яму ніхто не паверыў.
eugn_n
30 студзеня 2026
Цыцакат
аперацыя па памяньшэнню памеру грудзей. ад слоў «цыцы» і англійскага «cut» (рэзаць)
- так баліць спіна! хутчэй бы накапіць на цыцакат
купа
10 снежня 2025
Бляшка
Бляшчаны слоік ад напою ці кансэрваў
Бляшка колы, бляшка піва, бляшка сгушчонкі, бляшка тушонкі, бляшка шпротаў
MelancholyG
4 снежня 2025
часагод
З'ва, калі на гадзінніку (як правіла, электронным) колькасць гадзін і колькасць хвілін утвараюць год, напрыклад: час 19:18 адпавядае году 1918.
— Глядзі, які часагод! Ты памятаеш, што тады было?
— Не...
— Што?! Мы з табою ўпершыню сустрэліся!
каўлінія гнуткая
17 лістапада 2025
Галасоўка
Галасавое паведамленьне
- Божухна, толькі не дасылай мне галасоўкі - лепей звыклым тэкстам, калі ласка
eugn_n
10 лістапада 2025
Потырч
Напяты чэлес
У гэткай сітуацыі, потырч, які ён адчуў у пахоўцы, падаваўася недарэчным.
eugn_n
4 лістапада 2025
Прыпісюньківацца
дзяслоў азначаючы "цукеркава-букетны" перыяд, раннія стадыі стасункаў або заляццанняў
- яны шчэ не сустракаюцца, а так, прыпісюнькаваюцца
купа
3 кастрычніка 2025
Хімік
У беларускіх рэаліях другой дэкады 21 стагоддзя, гэта часта значыць не навуковец у галіне навукі хіміі, а чалавек, якому абмежавалі правы (перамяшчэнне, заняткі), і ўзвалілі дадатковыя абавязкі і павялічылі кантроль.
У практыцы выдзяляюць: хатняя хімія і проста хімію.
З медыя справаздачы "А вось доля хатніх хімікаў значна вырасла."
DT
4 верасня 2025
Качнуць
Значыць завесці кагосці ў скрайне ўзбуджаны і актыўны стан эмацыйна і фізічна; адарвацца на канцэрце.
Не блытаць з "качаць".
Але, сябры, мы вельмі, вельмі моцна качнулі ў Варшаве.
Пацаны, вы моцна качнулі ў Варшаве, спыняйце двіж, фатаграфій хопіць на некалькі месяцаў наперад...
DT
4 верасня 2025
ШІ-шка (шышка, нейронка)
Сервіс на аснове генератыўнага штучнага інтэлекту (ШІ).
— Ды я ШІ-шкай у сто разоў лепшую карціну намалюю!
— Ну і пэндзаль табе ў клаву, мастак аднанейронны!
каўлінія гнуткая
24 жніўня 2025
прыложкаўка
Прыложкавая тумба, звычайна невялікая.
На драўлянай прыложкаўцы побач са зламаным гадзіннікам ляжаў кімсьці пакінуты атрамантава-чорны нататнік.
каўлінія гнуткая
24 жніўня 2025
віншаванка
(таксама «віншавалка», «віншоўка»)
Віншавальная картка, паштоўка ці адкрытка.
(не блытаць з віншаванкай — віншавальным вершам)
— Што ты плануеш падарыць яму на дзень народзінаў?
— Не ведаю. Можа, віншаванку якую намалюю.
каўлінія гнуткая
16 жніўня 2025
- 1
- 2
- 3
- 60